HomeНавіныТэхагляд у Расіі стаў добраахвотным

Тэхагляд у Расіі стаў добраахвотным

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб адмене абавязковага тэхагляду.

Дакумент апублікаваны на афіцыйным інтэрнет-партале прававой інфармацыі. . Ён уступае ў сілу з дня публікацыі, паведамляе “Інтэрфакс-Захад”.

Згодна з законам, фізічным асобам-уладальнікам аўтамабіляў і матацыклаў больш не трэба праходзіць тэхагляд і атрымліваць дыягнастычную карту, каб аформіць поліс АСАГА і выехаць на дарогу.

Абавязковым тэхагляд застаецца ў тым выпадку, калі транспартны сродак старэйшы за чатыры гады і яго трэба паставіць на ўлік або зарэгістраваць змену ўладальніка (напрыклад, пры продажы). Акрамя таго, працэдура застанецца абавязковай пры змене канструкцыі ці замене асноўных агрэгатаў.

Пры гэтым любы аўта-і мотаўладальнік зможа прайсці тэхагляд у добраахвотным парадку – па жаданні.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x