HomeНавіныТэхнадэма «Матрыца: Уваскрашэнне» на рухавічку Unreal Engine 5

Тэхнадэма «Матрыца: Уваскрашэнне» на рухавічку Unreal Engine 5

Як пішуць інтэрнэт-крыніцы, сёння стала даступна дэма The Matrix Awakens, распрацаванае на Unreal Engine 5. Гульня, над якой працавалі як аўтары спецэфектаў з “Матрыцы: Уваскрашэнне”, так і адмыслоўцы Epic Games разам са іншымі студыямі, ужо даступная для загрузкі на PS5 і Xbox Series.

Збольшага знятае з рэальнымі акцёрамі, збольшага адноўленае ў гульнявым рухавічку, дэма створана пры ўдзеле членаў арыгінальнай каманды кінатрылогіі «Матрыца», у тым ліку Ланай Вачоўскі, Джэймсам Мактэйгу і Джонам Гаэтай.

Тэхнадэма, заяўляюць крытыкі, выдатна дэманструе магчымасці рухавічка UE5. Ну, а прэм’ера “Матрыцы: Уваскрашэнне” ў кіно адбудзецца 16 снежня.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x