HomeКультураТэмы вайны ў беларускай літаратуры будзе прысвечана выстава ў Нацыянальнай бібліятэцы

Тэмы вайны ў беларускай літаратуры будзе прысвечана выстава ў Нацыянальнай бібліятэцы

Як паведамляе БЕЛТА, літаратурна-асветніцкае мерапрыемства «Радкі Памяці» і адкрыццё выстаўкі “Вялікая Айчына вайна ў творах мастацкай літаратуры», прымеркаваныя да Дня Перамогі, пройдуць 5 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. У экспазіцыі, арганізаванай бібліятэкай сумесна з Нацыянальным архівам Беларусі, прадстаўлены выданні і архіўныя матэрыялы ваеннага і пасляваеннага часу. Сярод іх творы Якуба Коласа, Кузьмы Чорнага, Міхася Лынькова, Івана Шамякіна, Івана Мележа, Васіля Быкава. На выставе будуць прадстаўлены творы Кандрата Крапівы, Аркадзя Куляшова, Петруся Броўкі, Максіма Танка, Пімена Панчанкі, Васіля Віткі, Анатоля Велюгіна, Мікалая Сурначова, Анатоля Астрэйка, Янкі Брыля, Антона Бялевіча. Азнаёміцца з залатым фондам айчыннай і сусветнай літаратуры можна да 31 мая.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x