Айчынныя тэст-сістэмы для выяўлення воспы малпаў распрацуюць у Беларусі да 15 чэрвеня, паведаміў журналістам намеснік міністра аховы здароўя-галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка. Пра гэта інфармуе БЕЛТА.
«Сёння з РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі мы яшчэ раз удакладнілі графік. Вызначана, што 15 чэрвеня айчынныя дыягнастыкумы будуць у нас», – сказаў Аляксандр Тарасенка, не выключыўшы, што гэтая праца будзе завершана раней.