HomeНавіныTikTok стаў самым наведвальным даменам 2021, абагнаўшы Google

TikTok стаў самым наведвальным даменам 2021, абагнаўшы Google

Сэрвіс абмену кароткімі відэа TikTok у 2021 году стаў самым наведвальным інтэрнэт-даменам у свеце, апярэдзіўшы лідара мінулага года Google (уваходзіць у холдынг Alphabet Inc.), па дадзеных кампаніі Cloudflare.

TikTok упершыню выйшаў на першае месца 17 лютага, а з 10 жніўня стабільна абганяе Google па колькасці наведванняў у большасці дзён, гаворыцца ў паведамленні ў блогу Cloudflare.

TikTok, якая належыць кітайскай ByteDance Ltd., раней паведаміла, што колькасць штомесячных актыўных карыстальнікаў перавысіла 1 млрд.

Трэцяе месца ў спісе самых наведвальных даменаў (уключаючы сайты і прыкладанні) адыходзячага года заняла сацсетка Facebook, чацвёртае – Microsoft, пятае – Apple. У дзясятцы лідэраў таксама прысутнічаюць Amazon, Netflix, YouTube, Twitter і WhatsApp.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x