Анкара імкнецца да аднаўлення вочных перамоваў Расіі і Украіны, у тым ліку на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. Пра гэта, як піша «Інтэрфакс-Украіна», заявіў у аўторак агенцтву Anadolu кіраўнік МЗС Турцыі Меўлют Чавушоглу.
“Пасля стамбульскай сустрэчы дэлегацый РФ і Украіны дыялог замарудзіўся”, – сказаў міністр.
Аднак, лічыць ён, “апошнім часам зноў намецілася тэндэнцыя да дыялогу”.
«Мы таксама выступаем за дыялог. Выдаткі ад вайны, асабліва для Ўкраіны, вельмі высокія. Турцыя імкнецца да аднаўлення вочных перамоваў Расіі і Украіны, у тым ліку на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў», – падкрэсліў Чавушаглу.
На думку Чавушаглу, бакі пачынаюць усведамляць, што хуткай перамогі шляхам прымянення сілы не будзе.