HomeНавіныТурсезон - 2021: куды летам паляцець?

Турсезон – 2021: куды летам паляцець?

Як паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый, тураператары абвясцілі чартарныя праграмы для беларусаў на летні сезон 2021 года.

З 18 красавіка па 7 лістапада з Мінска, Гомеля, Магілёва, Віцебска і Гродна будуць лётаць самалёты ў Турцыю – Анталлю, Ізмір, Бодрум, Мармарыс і Кушадасы. З 30 красавіка па 24 кастрычніка з Мінска пачнуць лётаць чартары ў Чарнагорыю. З 26 мая па 20 кастрычніка з Мінска будуць арганізаваныя вылеты ў Албанію. Таксама са сталіцы і рэгіёнаў з 15 мая па 31 кастрычніка будуць ажыццяўляцца вылеты ў Туніс. Рэгулярна лётаюць самалёты ў Дубай, Ларнаку і Батумі. Ёсць расклад палётаў у Грэцыю, Балгарыю, Іспанію і Італію, аднак гэтыя краіны пакуль не прынялі рашэнне аб адкрыцці межаў.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x