HomeНавіныТуры па зборы журавін арганізавалі на Брэстчыне

Туры па зборы журавін арганізавалі на Брэстчыне

Для турыстаў, якія наведваюць Ляхавіцкі раён, мясцовы фізкультурна-спартыўны клуб арганізаваў туры па зборы журавін, паведамляе “Інтэрфакс-Захад” са спасылкай на абласную газету “Зара”. Туры праводзяць па выхадных. Збіраюць невялікую групу, якую суправаджае гід.

«На журавіны “палююць” некалькі гадзін. Арганізатары сцвярджаюць, што за гэты час можна і ягад назбіраць, і прыродай палюбавацца», – прыводзіць агенцтва вытрымку з артыкула.

Перад паездкай турыстаў абавязкова кансультуюць, як апрануцца, што з сабой узяць. Праводзіць такія выезды плануюць да канца восені, а калі будзе попыт і дазволіць надвор’е, то і ўзімку.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x