HomeНавіныУ Аўстраліі выпусцілі альбом са спевамі відаў птушак, якія выміраюць

У Аўстраліі выпусцілі альбом са спевамі відаў птушак, якія выміраюць

Арганізацыя BirdLife Australia выпусціла музычны альбом са спевамі птушак, якія выміраюць. У яго ўваходзіць 53 “песні”. Кожная — на 30 секунд.

Запісы больш за 30 гадоў збіраў гукарэжысёр Дэвід Сцюарт. Для некаторых гадзінамі яму даводзілася хавацца ў кустах і чакаць.

Як піша Бі-бі-сі, рэліз заняў пятае месца аўстралійскага чарта Aria, апярэдзіўшы пласцінкі Abba і The Weeknd.

Усе атрыманыя сродкі ад продажу альбома пойдуць на праекты па ахове прыроды пад эгідай BirdLife Australia. Кожная шостая птушка ў Аўстраліі знаходзіцца пад пагрозай знікнення.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x