HomeНавіныУ арміі ёсць план рэагавання на любое развіццё падзей на мяжы -...

У арміі ёсць план рэагавання на любое развіццё падзей на мяжы – міністр абароны

У беларускай арміі ёсць план рэагавання на любое развіццё падзей на мяжы. Пра гэта заявіў сёння журналістам міністр абароны Віктар Хрэнін, перадае БЕЛТА.

“Намі падрыхтаваны планы на ўсе магчымыя варыянты развязвання (канфлікту. – Заўвага БЕЛТА) або правакацыі, якія могуць праходзіць з боку нашых суседзяў”, – сказаў Віктар Хрэнін.

Паводле слоў міністра, у прыгранічнай тэрыторыі Польшча размясціла групоўку з 23 тысяч ваеннаслужачых. Для іх на граніцы арганізавана 13 лагераў. На фоне гэтага беларускі бок нарасціў на граніцы прысутнасць сіл разведкі, узмоцнена ахова граніц і ў паветранай прасторы.

«Мы дакладна бачым, што адбываецца, якія мерапрыемствы праводзяцца на тэрыторыі Польшчы і краін Балтыі, – распавёў Віктар Хрэнін. – Мы лічым гэта пэўнымі выклікамі і пагрозамі. Нават у рамках таго ж Венскага дакумента: калі каля Дзяржаўнай мяжы засяроджваецца больш за шэсць тысяч вайскоўцаў, мы абавязаны абменьвацца данымі і праводзіць адпаведныя кансультацыі».

Аднак на запыты беларускага боку польскае ваеннае ведамства не рэагуе, заявіў Хрэнін.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x