Як піша Бі-бі-сі, у нядзелю ў Балтыйскім моры пад кіраўніцтвам ЗША пачаліся буйнамаштабныя ваенна-марскія вучэнні сіл NATO, якія працягнуцца амаль два тыдні.
У вучэннях прымуць удзел 45 караблёў, 75 самалётаў і больш за 7 тысяч маракоў, лётчыкаў і марскіх пехацінцаў з 16 краін, уключаючы Фінляндыю і Швецыю, якія афіцыйна пакуль не з’яўляюцца членамі Паўночнаатлантычнага альнясу.
У NATO падкрэсліваюць, што вучэнні не з’яўляюцца адказам на нейкую канкрэтную пагрозу, але ў існуючай нестабільнай сітуацыі ў свеце альянс “карыстаецца магчымасцю праверыць свае сілы і ўмацаваць абараназдольнасць”.