Першы шматмэтавы знішчальнік СУ-35С ВКС Расіі прыбыў у Беларусь для ўдзелу ў праверцы сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы, у рамках якой на тэрыторыі рэспублікі пройдуць вучэнні “Саюзная рашучасць – 2022”. Пра гэта паведаміла ў сераду ў сваім Telegram-канале прэс-служба Мінабароны РБ, інфармуе ТАСС.
Раней у Мінабароны РФ паведамілі, што экіпажы шматмэтавых знішчальнікаў Су-35С Усходняй ваеннай акругі, якія прыцягваюцца да праверкі сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы, ажыццяўляюць перабазіраванне на беларускія аэрадромы.