У Беларусь за суткі прыбылі 169 грамадзян Украіны, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.
Паводле інфармацыі ДПК, 2 чалавекі накіраваліся ў Беларусь з тэрыторыі Украіны, 138 прыбылі транзітам праз тэрыторыю Польшчы. Яшчэ 26 чалавек прыехалі праз Літву і тры — праз Латвію.
У Дзяржпагранкамітэце дадалі, што беларускія пункты пропуску працуюць у штатным рэжыме.