Як паведамляюць сіноптыкі, у пятніцу, 10 чэрвеня, будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Толькі днём па паўночных і заходніх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымы навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў 3-8 м/с, пры навальніцах парывы павялічацца да 14 м/с. Уначы паветра прагрэецца да 13-19 градусаў, а максімальная тэмпература днём дасягне 26-32 градусаў.