Як паведамляюць сіноптыкі, у чацвер, 2 чэрвеня, ноччу будзе пераменная воблачнасць, днём воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымыя навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер пераменных напрамкаў, ноччу слабы, днём 4-9 м/с, месцамі парывы могуць узмацніцца да 14 м/с.
Тэмпература паветра ноччу 9 – 15 градусаў цяпла, а днём – ад плюс 17 па паўночным захадзе да плюс 28 градусаў па паўднёвым усходзе.