Як паведамляюць сіноптыкі, у чацвер, 23 чэрвеня, будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні 4—9 м/с, днём па паўднёвым усходзе парывы могуць узмацніцца да 14 м/с. Уначы паветра прагрэецца да плюс 7-13 градусаў, а месцамі па ўсходзе да плюс 16 градусаў. Максімальная тэмпература днём складзе плюс 22-27 градусаў.