Як паведамляюць сіноптыкі, у Беларусі 3 чэрвеня ноччу будзе пахмурна з праясненнямі, днём чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы па ўсходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Днём месцамі па паўночным захадзе таксама магчымы невялікія дажджы. У начны і ранішні час у асобных раёнах чакаецца туман. Вецер заходні 4—9 м/с, месцамі парывы ўзмоцняцца да 14 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе ад 5 да 11 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе да плюс 14, днём – 18-23 вышэй за нуль.