У Беларусі абноўлены рэспубліканскі пералік рыбалоўных угоддзяў, прыдатных для вядзення рыбалоўнай гаспадаркі. Гэта прадугледжана пастановай Мінсельгасхарча нумар 42 ад 21 красавіка 2022 года, якая апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
У гэты пералік уключаны азёры, участкі рэк, каналы, сажалкі, вадасховішчы. Яны могуць выкарыстоўвацца для прамысловага рыбалоўства і (або) арганізацыі платнай аматарскай рыбалкі.
У дакуменце таксама ўказаны плошчы і працягласці рыбалоўных угоддзяў, іх класы, катэгорыі, месцазнаходжанне.
Пастанова набывае моц 29 ліпеня 2022 года.