У гардэроб беларускіх вучняў можа вярнуцца абавязковая школьная форма. Пра гэта ў інтэрв’ю sb.by расказаў міністр адукацыі Андрэй Іванец.
З 1 верасня прапрацоўваюць укараненне адзіных элементаў школьнага адзення для канкрэтнай установы. А ўжо з 2023 года разгледзяць магчымасць увядзення абавязковай школьнай формы.
Міністр таксама расказаў, што школьнікам давядзецца пакідаць свае тэлефоны ў спецыяльна абсталяваных месцах, каб гаджэты не перашкаджалі навучальнаму працэсу.
Акрамя таго, падрыхтаваны загад, па якім урачыстыя лінейкі будуць суправаджаць дзяржаўны гімн і ўзняцце дзяржаўнага флага ў святочныя дні. У школах і гімназіях выконваць гімн і ўзнімаць флаг плануюць яшчэ перад пачаткам і напрыканцы кожнай чвэрці, а таксама падчас правядзення цырымоніі ўручэння дакументаў аб адукацыі.