HomeНавіныУ Беларусі на гэтым тыдні чакаецца да -10°С

У Беларусі на гэтым тыдні чакаецца да -10°С

Як паведамляюць сіноптыкі, 16 лістапада (у аўторак) будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі па краіне чакаецца туман, слабы галалёд. Вецер паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра ўначы -2.. -8 °С, днём -2.. +4 °С; па паўднёвым захадзе яна складзе ноччу -1.. +2 ° С, днём +5.. +7 °С.

17 лістапада (у сераду) воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі днём у асобных раёнах Гродзенскай вобласці выпадуць невялікія ападкі, у асноўным дождж. Месцамі туман, слабы галалёд. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, днём па паўночным захадзе рэспублікі парывісты. Тэмпература паветра ноччу будзе вагацца ад +1°С па паўночным захадзе краіны да -10°С па паўднёвым усходзе, днём -2.. +4 °С, у паўднёва-заходніх раёнах Беларусі да +7 °С.

18 лістапада (у чацвер) будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі рэспублікі выпадуць ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах чакаюцца туман, слабы галалёд. Вецер паўднёва-заходні, заходні ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ноччу -4.. +3 °С, па паўднёвым усходзе краіны -5.. -8 °С; днём +1.. +8 °С, па ўсходзе 0.. -1 °С.

19 лістапада (у пятніцу) будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (дождж, мокры снег). Уначы і раніцай месцамі магчымы слабыя туман і галалёд. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 5. Днём будзе ад нуля да плюс 7, у паўднёва-заходніх раёнах – да 9 градусаў цяпла.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x