HomeНавіныУ Беларусі падвысілі стаўку рэфінансавання да 8,5% гадавых

У Беларусі падвысілі стаўку рэфінансавання да 8,5% гадавых

Нацыянальны банк заявіў аб павышэнні ўзроўню інфляцыйных чаканняў.

Сярод прычын паказваецца паскарэньне інфляцыі і яе працяглага адхілення ад 5-працэнтнага ўзроўню.

У Беларусі пашырыўся пералік тавараў і паслуг, цэны на якія сталі расці больш высокімі тэмпамі.

Сакавіцкі прырост спажывецкіх цэн склаў 8,5 працэнта ў гадавым вымярэнні.

Нацбанк заявіў, што прыняў шэраг адпаведных крокаў для стрымлівання інфляцыйных працэсаў.

У мэтах абмежавання інфляцыі ў рамках рэжыму манетарнага таргетавання прыняты комплекс мер, – гаворыцца ў паведамленні Нацбанка.

У краіне ўзмоцніцца кантроль за грашовай прапановай.

З 21 красавіка 2021 года стаўка рэфінансавання складзе 8,5 працэнта гадавых, – заявіў рэгулятар. – Стаўка па крэдыце овернайт – 9,5 працэнта гадавых, па дэпазіце овернайт – 7,5 працэнта гадавых.

Такое рашэнне было прынята праўленнем Нацбанка на пасяджэнні 14 красавіка, улічваючы комплекс знешніх і ўнутраных фактараў, якія паўплывалі на бягучую і будучую дынаміку спажывецкіх цэнаў.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x