HomeНавіныУ Беларусі за суткі зарэгістравана больш за 20 галалёдных і халадовых траўм

У Беларусі за суткі зарэгістравана больш за 20 галалёдных і халадовых траўм

За першыя халодныя суткі ў Беларусі зарэгістраваны 22 галалёдныя і халадовыя траўмы, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Да медыкаў звярнуўся адзін чалавек у Брэсцкай вобласці. Ён шпіталізаваны з холадавай траўмай. У Віцебскай вобласці зарэгістраваны 10 пацыентаў. Усе яны атрымалі галалёдныя траўмы, адзін чалавек шпіталізаваны. Два пацыенты шпіталізаваны з халадовай траўмай у Гомельскай вобласці. У Гродзенскай вобласці тры пацыенты трапілі ў бальніцу з холадавай траўмай. У сталічным рэгіёне зарэгістраваны пяць пацыентаў. У аднаго пацярпелага дыягнаставана галалёдная траўма, а ў чатырох – халадовыя. У бальніцу шпіталізаваны адзін пацярпелы. У Мінску зарэгістраваны адзін пацыент з галалёднай траўмай. Яму аказана амбулаторная дапамога.

У сувязі са змяненнем умоў надвор’я Міністэрства аховы здароўя нагадала аб патэнцыйна траўманебяспечных месцах у перыяд галалёду. Гэта прыступкі пад’ездаў, падземных пераходаў, у тым ліку метрапалітэна, прыпынкі грамадскага транспарту, горкі, у тым ліку дзіцячыя.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x