Прымяненне выключнай меры пакарання ў выглядзе смяротнага пакарання за замах на ўчыненне актаў тэрарызму можа ў хуткім часе прадугледжваць беларускае заканадаўства. Адпаведныя змены ў Крымінальны кодэкс разгледжаны Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, перадае ТАСС са спасылкай на прэс-службу парламента.
Адзначаецца, што дакумент падрыхтаваны “ў мэтах аказання стрымліваючага ўздзеяння на дэструктыўныя элементы, а таксама дэманстрацыі рашучай барацьбы дзяржавы з тэрарыстычнай дзейнасцю”. Далей законапраект паступіць у Савет Рэспублікі.