Традыцыйны Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе 23 кастрычніка ў беларускіх аграсядзібах, паведамляе афіцыйны партал Нацыянальнага агенцтва па турызме. Гэта выдатная магчымасць пазнаёміцца з цікавымі сядзібамі ў розных кутках Беларусі. Патэнцыйныя госці змогуць пазнаёміцца з гаспадарамі сядзіб і спланаваць свой будучы адпачынак. У рамках Дня адчыненых дзвярэй праводзяцца экскурсіі па сядзібах, пачастункі, майстар-класы, канцэрты. Спіс сядзібаў даступны па спасылцы.