HomeНавіныУ Белавежскай пушчы возьмуць пад ахову месцы масавых зімовак кажаноў

У Белавежскай пушчы возьмуць пад ахову месцы масавых зімовак кажаноў

У нацыянальным парку “Белавежская пушча” праводзяць інвентарызацыю месцаў масавых зімовак кажаноў. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайцепарка.

Былі абследаваны месцы, патэнцыйна прыдатныя для зімоўкі кажаноў. У выніку пошукавай экспедыцыі навукоўцы выявілі як адзінкавыя экзэмпляры, так і цэлыя калоніі рукакрылых. Найбольш масава прадстаўлена чырванакніжная шырокаушка еўрапейская. Другі па колькасці від на зімоўцы – бурыя вушаны. Адзначаны таксама начніца вадзяная і Натэрэра, позні скураны і меркавана шэры вушан.

Па выніках даследавання на месцы масавых зімовак кажаноў будуць складзеныя пашпарты, а самі аб’екты возьмуць пад ахову. Найперш гэта будзе зроблена для відаў, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі. Акрамя таго, навуковыя супрацоўнікі зоймуцца пошукам спосабаў паляпшэння ўмоў зімоўкі для самых уразлівых відаў.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x