Квартэт саксафаністаў SAXAS прадставіць канцэртную праграму “Ад А да Я” ў Белдзяржфілармоніі 16 сакавіка, паведамляе сайт установы.
Квартэт выканае творы вядомых кампазітараў. Рэпертуар уключае мноства стыляў, жанраў і напрамкаў: ад класікі, джаза да рок і поп-музыкі, ад Баха і Шуберта да Пьяццоллы, Бернстайна і Мерк’юры.
Квартэт SAXAS быў створаны ў 2011 годзе і стаў першым прафесійным квартэтам саксафаністаў у Беларусі.