HomeНавіныУ Будслаўскім касцёле арганізуюць навагоднія богаслужэнні

У Будслаўскім касцёле арганізуюць навагоднія богаслужэнні

У касцёле Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе арганізуюць навагоднія богаслужэнні.

31 снежня ў 23.00 адбудзецца ўрачыстае богаслужэнне – Святая Імша на завяршэнне года, 1 студзеня ў 12.00 – Урачыстасць Багародзіцы Марыі, а 2 студзеня ў 12.00 таксама будзе арганізавана Святая Імша.

Купал касцёла, які моцна пацярпеў падчас пажару, застаецца слабым месцам аб’екта. Знаходзіцца пад ім небяспечна, таму для бяспекі прыхаджан яго абгарадзілі. Тым не менш месца ў храме застаецца дастаткова для тых, хто жадае яго наведаць і памаліцца.

Узгаранне адбылося ў касцёле раніцай 11 мая. Прыхаджан у будынку не было, пра пажар паведаміў ксёндз.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x