HomeНавіныУ Чэхіі аднавілі вочнае навучанне ў школах

У Чэхіі аднавілі вочнае навучанне ў школах

Як паведамляе ТАСС, эпідэміялагічная сітуацыя ў Чэхіі паляпшаецца, таму за парты павінны вярнуцца вучні старэйшых класаў сярэдніх школ, а ў аўдыторыі ВНУ – студэнты выпускных курсаў. Такое рашэнне прыняло Міністэрства адукацыі краіны. Пры гэтым навучанне ў школах будзе праходзіць пры максімальным захаванні санітарна-эпідэміялагічных нормаў. Перыядычна павінна праводзіцца тэставанне вучняў і педагогаў на каранавірус. У некаторых краях Чэхіі ў дзіцячыя сады вернуцца ўсе выхаванцы. У астатніх рэгіёнах у дзіцячых садках, дзе санітарна-эпідэміялагічная сітуацыя застаецца больш складанай, пакуль дзейнічаюць толькі старэйшыя групы.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x