HomeНавіныУ Еўропе новыя антыкавідныя абмежаванні

У Еўропе новыя антыкавідныя абмежаванні

Як паведамляе BBC, з сённяшняга дня Грэцыя ўводзіць дадатковыя меры па барацьбе з каранавірусам для стрымлівання распаўсюджвання “амікрона”. У супермаркетах і грамадскім транспарце абавязковыя рэспіратары ці падвойныя медыцынскія маскі. Забаўляльныя ўстановы будуць пускаць толькі вакцынаваных наведвальнікаў і працаваць толькі да паўночы, за адным сталом можа сядзець не больш за шэсць чалавек.

Дадатковыя абмежавальныя меры будуць уведзены на спартыўных аб’ектах, пры наведванні бальніц і дамоў састарэлых. 50% персанала як у дзяржаўным, так і ў прыватным сектары павінны перайсці на працу з дому. Гэтыя меры будуць дзейнічаць як мінімум да 16 студзеня.

А ў Францыі новыя правілы будуць дзейнічаць не менш як тры тыдні. Тут з сённяшняга дня ўступіла ў сілу абавязковая работа з дома сама меней тры дні на тыдзень для тых, хто можа працаваць выдалена. Скарачаецца колькасць гледачоў на грамадскіх мерапрыемствах.

Забараняецца ўжыванне ежы і напояў у грамадскім транспарце, а таксама ў кінатэатрах, тэатрах і на спартыўных аб’ектах.

У Брытаніі на гэтым тыдні заканчваюцца школьныя канікулы, у Англіі ўжо аб’яўлена аб абавязковых масках на ўроках для навучэнцаў сярэдніх школ і тэсціраванні перад вяртаннем у класы. Абавязковыя маскі на ўроках уводзяцца да 26 студзеня.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x