HomeНавіныУ Егіпце знойдзены муміі з залатымі языкамі

У Егіпце знойдзены муміі з залатымі языкамі

Міністэрства па справах старажытнасцяў Егіпта паведаміла аб знаходцы мумій узростам у дзве тысячы гадоў з… залатымі языкамі. Самі муміі практычна не захаваліся, аднак у роце ў некаторых з іх былі выяўлены амулеты з залатой фальгі ў форме языкоў. Старажытныя егіпцяне лічылі, што гэта дапамагала мёртвым паўстаць перад судом уладара замагільнага царства – бога Асірыса.

Знаходка была зроблена ў раёне Эль-Банаса. Археалагічная місія працуе там з 1992 года. Раней муміі з залатымі языкамі навукоўцы знаходзілі ў Александрыі.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x