HomeНавіныУ ЕС няма згоды па расійскім энергетычным эмбарга - Барэль

У ЕС няма згоды па расійскім энергетычным эмбарга – Барэль

Дзяржавы-члены Еўрапейскага Саюза не маюць згоды наконт поўнага эмбарга або павышэння пошлін на імпарт расійскай нафты і газу.

Пра гэта заявіў кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль нямецкаму выданню Die Welt, піша УНІАН са спасылкай на «Еўрапейскую праўду».

«Прыпынак імпарту нафты і газу або карны тарыф былі б важныя, каб аказаць ціск на Пуціна і пасадзіць яго за стол перамоваў. Але на дадзены момант у нас у ЕС няма адзінай пазіцыі па гэтым пытанні», – сказаў Барэль.

Барэль адзначыў, што гэтая тэма будзе абмеркавана на наступным саміце ЕС, які адбудзецца ў канцы мая, і што ён не чакае ніякага рашэння наконт гэтага раней.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x