Як паведамляюць інфармагенцтвы, парламент Германіі абраў пераемніка канцлера Ангелы Меркель – ім стаў сацыял-дэмакрат Олаф Шольц. За яго прагаласавалі 395 членаўБундэстага. Шольц стане дзевятым па ліку канцлерам Германіі пасля зацвярджэння ягонай кандыдатуры прэзідэнтам краіны. Ангела Меркель пакідае пасаду канцлера ФРГ, які займала 16 гадоў – з 22 лістапада 2005 года. У цяперашні момант Меркель з’яўляецца выконваючай абавязкі канцлера краіны – да фарміравання новага ўрада.