HomeНавіныУ Гомелі варона сцягнула ў маршрутчыка выручку

У Гомелі варона сцягнула ў маршрутчыка выручку

У Гомелі варона сцягнула ў кіроўцы маршрутнага таксі выручку. Пра кур’ёзную гісторыю паведамляюць сацыяльныя сеткі і месэнджэры.

Вечарам 25 мая вадзіцель маршруткі стаяў на канчатковым прыпынку. Пакуль гутарыў з калегамі, у адчыненае акно аўтамабіля ўляцела варона. Пернатая схапіла ў дзюбу некалькі купюр выручкі і паляцела.

Вадзіцелі пачалі лавіць зладзейку. Прыкладна праз 30-40 м птушка прызямлілася і кінула частку грошай. Астатнюю частку – яшчэ прыкладна праз 30 м.

Мужчыны пералічылі грошы. Пернатая зладзейка спрабавала сцягнуць Br120.

Як аказалася, птушка нічога не забрала.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x