Каралеўскі манетны двор Вялікабрытаніі аб’явіў, што ў гонар 40-годдзя герцага Кембрыджскага выпусціць манету наміналам 5 фунтаў стэрлінгаў з яго партрэтам.
Манетны двор прадставіў манету напярэдадні дня нараджэння прынца Уільяма 21 чэрвеня.
Як адзначае Бі-бі-сі, твар прынца Уільяма на манеце, відаць, узяты з фатаграфіі, зробленай на вечарыне з нагоды дня нараджэння каралевы ў чэрвені 2018 года ў рэзідэнцыі пасла Вялікабрытаніі ў Іарданіі.