У Грузіі ў сувязі з распаўсюджваннем COVID-19 запусцілі сістэму “зялёных пашпартоў”, паведамляюць інфармагенцтвы. “Зялёныя пашпарты” – гэта спецыяльныя сертыфікаты, неабходныя для наведвання грамадскіх месцаў (гасцініц, рэстаранаў, кафэ, бараў, кінатэатраў і г.д.). Атрымаць такі сертыфікат можна пасля праходжання поўнага курса вакцынацыі ад каранавіруса або пасля здачы ПЦР-тэсту на працягу 72 гадзін або экспрэс-тэсту за 24 гадзіны да наведвання грамадскага месца.