HomeНавіныУ Італіі для жыхароў старэйшых за 50 гадоў увялі штраф за адмову...

У Італіі для жыхароў старэйшых за 50 гадоў увялі штраф за адмову ад вакцынацыі

Як піша ТАСС, жыхары Італіі старэйшыя за 50 гадоў, якія адмаўляюцца вакцынавацца ад COVID-19, павінны будуць заплаціць штраф у памеры 100 еўра. Cума штрафу выклікала спрэчкі, таму што многія, асабліва ўрачы, палічылі яе занадта маленькай.

Раней італьянскі ўрад увёў абавязковую вакцынацыю для грамадзян і рэзідэнтаў Італіі старэйшых за 50 гадоў. Таксама з 15 лютага ўсім працоўным старэйшым за 50 гадоў для працягу працы патрабуецца COVID-сертыфікат, заснаваны на даведцы аб вакцынацыі або перанесеным захворванні.

Адсутнасць гэтага дакумента без важкай прычыны прадугледжвае адхіленне ад працы без захавання заработнай платы. Акрамя таго, штрафы ад шасцісот да паўтары тысячы еўра прадугледжаны пры выяўленні супрацоўніка на працоўным месцы без COVID-сертыфіката.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x