HomeНавіныУ Ізраілі адмовілі ў абслугоўванні самалётаў "Белавія"

У Ізраілі адмовілі ў абслугоўванні самалётаў “Белавія”

Авіяцыйныя ўлады Ізраіля адмовілі “Белавія” ў абслугоўванні самалётаў у аэрапорце Бэн Гурыён, у сувязі з чым авіякампанія вымушана адмяніць раней запланаваныя рэйсы ў Тэль-Авіў, інфармуе сайт авіяперавозчыка.

Ізраіль паведаміў аб сваім рашэнні, нягледзячы на тое, што першапачаткова, 15 мая 2022 года, быў выдадзены афіцыйны дазвол на палёты і зацверджана праграма рэйсаў па новым раскладзе (з тэхнічнай пасадкай у Баку). “На падставе выдадзенага дазволу авіякампанія пачала продаж авіябілетаў на новыя рэйсы, першы з якіх быў запланаваны ўжо 2 чэрвеня. Раптоўнае рашэнне ізраільскага боку адмяніць ранейшыя дамоўленасці выклікае здзіўленне”, – адзначыў генеральны дырэктар авіякампаніі Ігар Чаргінец.

У сувязі з адмовай Ізраіля “Белавія” вымушана адмяніць усе запланаваныя рэйсы аж да канца летняга сезона.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x