HomeНавіныУ Казахстане канчаткова адмянілі смяротнае пакаранне

У Казахстане канчаткова адмянілі смяротнае пакаранне

Адначасова асуджаных пажыццёва пазбавілі права на ўмоўна-датэрміновае вызваленне. Як паведамляюць інфармагенцтвы, адпаведныя папраўкі да Крымінальнага кодэкса падпісаў прэзідэнт краіны Касым-Жамарт Такаеў.

СМІ адзначаюць, што з моманту абвяшчэння незалежнасці Казахстана там прывялі ў выкананне больш за 500 смяротных прысудаў, вышэйшая мера прадугледжвалася 17 артыкуламі КК.

З 1 студзеня 2004 года ў Казахстане дзейнічаў мараторый на пакаранне смерцю. Пры гэтым суддзям не забаранялася выносіць адпаведныя прысуды, аднак іх выкананне было прыпынена.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x