Прэзідэнт Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа (МКЧК) Петэр Маўрэр прыбыў у Кіеў. Згодна з планамі, падчас пяцідзённай паездкі ён мае намер сустрэцца з членамі ўрада Украіны і азнаёміцца са становішчам грамадзянскага насельніцтва, паведаміла ў сераду жэнеўская штаб-кватэра гуманітарнай арганізацыі.
Петэр Маўрэр “прыбыў у гэтую краіну, каб убачыць праблемы, з якімі сутыкаюцца грамадзянскія асобы, закранутыя канфліктам, сустрэцца з членамі ўрада Украіны, і паглядзець, як МКЧК можа далей пашырыць сваю нейтральную і бесстароннюю гуманітарную працу”, гаворыцца ў паведамленні.