Украіна ўзгадніла з заходнімі партнёрамі выдзяленне штомесячнага фінансавання ў памеры $5 млрд на працягу трох-чатырох месяцаў на задавальненне гуманітарных і грамадзянскіх патрэб краіны, аднак пакуль не выпрацаваны механізмы гэтай дапамогі. Пра гэта, як піша ТАСС, паведаміў міністр фінансаў Украіны Сяргей Марчанка ў апублікаваным у чацвер інтэрв’ю газеце Corriere della Sera.
Па словах Марчанкі, кожны дзень баявых дзеянняў абыходзіцца Украіне ў $400 млн. Марчанка ацаніў агульны ўрон краіне ў “сотні мільярдаў долараў”, але адзначыў, што дакладныя ацэнкі павінен даваць Сусветны банк.