Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітры Пяскоў пракаментаваў інфармацыю пра жаданне Папы Рымскага Францыска сустрэцца з Уладзімірам Пуціным. Як піша gazeta.ru, паводле слоў прадстаўніка Крамля, зараз няма ніякіх дамоўленасцей наконт такой сустрэчы, а такія ініцыятывы павінны накіроўвацца па лініі дыпламатычных службаў. Пяскоў падкрэсліў, што канкрэтныя ініцыятывы такога роду не выказваліся.
Раней пантыфік заявіў, што хоча сустрэцца з Пуціным. Паводле яго слоў, ён накіраваў адпаведную прапанову Маскве, але пакуль не атрымаў адказу.