У красавіку фізасобы ў Беларусі працягвалі заставацца чыстымі прадаўцамі замежнай валюты. Па выніках месяца яны прадалі на $116,5 млн больш, чым купілі. Пра гэта паведамляе Нацыянальны банк.
Агульны аб’ём набытай фізічнымі асобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты ў красавіку склаў $616,2 млн, прададзенай – $732,8 млн. Суб’екты гаспадарання-рэзідэнты Беларусі ў красавіку таксама выступалі ў ролі чыстых прадаўцоў замежнай валюты.