У Латвіі актыўна прасоўваецца збор ахвяраванняў на карысць дэмантажу помніка воінам Савецкай Арміі – вызваліцелям Савецкай Латвіі і Рыгі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, які размяшчаецца ў парку Перамогі ў латвійскай сталіцы. Пра гэта піша gazeta.ru са спасылкай на Delfi. Паводле інфармацыі агенцтва, да 13 мая на інтэрнэт-платформе “Ziedot” ужо сабрана каля €194 тыс.
Пры гэтым 12 мая Сейм Латвіі фактычна дазволіў знесці помнік у парку Перамогі, прыпыніўшы дзеянне аднаго з артыкулаў пагаднення з Расіяй аб “сацыяльнай абароне ваенных пенсіянераў Расійскай Федэрацыі і членаў іх сем’яў”.