З сённяшняга дня па 4 снежня на Адажскім палігоне ў Латвіі пройдуць штогадовыя міжнародныя вайсковыя вучэнні Winter Shield 2021. Пра гэта паведамляеDelfiса спасылкай на Мінабароны Латвіі.
У іх прымуць удзел салдаты механізаванай пяхотнай брыгады Сухапутных сіл, земессаргі (Земессардзе – нацыянальная гвардыя Латвіі), вайскоўцы ўзброеных сіл Літвы, баявой групы пашыранай прысутнасці НАТА ў Латвіі і камандаванні ўзброеных сіл ЗША ў Еўропе.
У час вучэнняў штодзень з 9 да 23 гадзін будуць праходзіць баявыя стрэльбы з гаўбіц, мінамётаў, гранатамётаў, кулямётаў і стралковай зброі, запланаваны палёты ваеннай авіяцыі.
Ваенная тэхніка латвійскіх і саюзных узброеных сіл будзе перамяшчацца па латвійскіх дарогах, а ваенныя самалёты – лятаць у паветранай прасторы рэспублікі, інфармуе Мінабароны.