HomeНавіныУ Лошыцкай сядзібе 8-9 студзеня зладзяць Калядныя музычныя вечары

У Лошыцкай сядзібе 8-9 студзеня зладзяць Калядныя музычныя вечары

Музей “Лошыцкая сядзіба” (філіял Музея гісторыі горада Мінска) правядзе 8-9 студзеня для аматараў класікі калядныя музычныя праграмы, паведамілі арганізатары.

Прагучаць класічныя творы на калядную тэму ў выкананні салістаў Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Слухачоў парадуюць англійскай народнай баладай “Зялёныя рукавы”, хрысціянскім гімнам “Ціхая ноч”. Прагучаць Ave Maria Дж. Качыні, “Танец феі Дражэ” з балета “Шчаўкунок” П.Чайкоўскага, калядныя спевы і іншыя.

9 студзеня прагучаць старажытныя і сучасныя беларускія рамансы на вершы паэта-сімваліста Аляксандра Блока, а таксама вядомых беларускіх паэтаў сучаснасці Міхаіла Пазнякова і Сяргея Шаўчэнкі. Музыку да рамансаў напісаў кампазітар Сяргей Кравец.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x