HomeНавіныУ Лёзненскім раёне перавярнуўся аўтобус з турыстамі з Расіі

У Лёзненскім раёне перавярнуўся аўтобус з турыстамі з Расіі

У Віцебскай вобласці адбылося ДТЗ з турыстычным аўтобусам, паведамляе Telegram-канал МУС.

На 119-м кіламетры трасы М8 Віцебск-Магілёў-Гомель сутыкнуліся турыстычны аўтобус і легкавы аўтамабіль. Вадзіцель легкавушкі пры абгоне выехаў на сустрэчную паласу руху і ўрэзаўся ў экскурсійны аўтобус. У выніку ДТЗ вадзіцель легкавога аўто загінуў, пасажыры і вадзіцель аўтобуса шпіталізаваны з траўмамі рознай ступені цяжкасці. Сярод пацярпелых чацвёра дзяцей.

На месцы здарэння працуюць медыкі, супрацоўнікі ДАІ, МНС, следча-аператыўная група. Пасажырам аўтобуса аказана неабходная медыцынская дапамога.

Медыкі ацэньваюць стан шасці пацярпелых у ДТЗ у Віцебскай вобласці пасажыраў як цяжкі, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Па папярэдніх дадзеных, пацярпеў 41 пасажыр (усе грамадзяне Расіі) турыстычнага аўтобуса. Зараз пацярпелым аказваецца медыцынская дапамога ў абласной клінічнай бальніцы Віцебска. На дапамогу калегам выехалі хірургі і траўматолагі рэспубліканскага ўзроўню.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x