Як паведамляе ТАСС, галасаванне на нечарговых парламенцкіх выбарах пачалося сёння ў іспанскай аўтаномнай супольнасці Мадрыд. Галасаванне пройдзе ў 179 муніцыпалітэтах рэгіёну. Галоўны прэтэндэнт на перамогу – кансерватыўная Народная партыя (НП), ад якой кандыдатам на пасаду кіраўніка ўрада з’яўляецца Ісабэль Дыяс Аюсо, якая ўзначальвае рэгіён зараз.