У Малдове запланавана амністыя прыкладна 20% зняволеных. Такое рашэнне змяшчаецца ў законапраекце, на які ўрад даў станоўчае заключэнне. Пра гэта паведамляе “Інтэрфакс-Захад”.
Законапраект прымеркаваны да 30-годдзя абвяшчэння незалежнасці Малдовы, якое адзначалася 27 жніўня. Каля 1723 зняволеных трапяць пад дзеянне закона аб амністыі, з якіх 1650 падлягаюць умоўна-датэрміноваму, а астатнія – неадкладнаму вызваленню.
У турмах Малдовы ўтрымліваецца больш за 7 тысяч зняволеных.