У сталіцы Мексікі абрынуўся пуцеправод метро. Як паведамляюць інфармагенцтвы, адбылося гэта ў момант, калі па мосце ішлі вагоны. Супрацоўнікі праваахоўных органаў ачапілі аварыйны ўчастак. Па словах мэра Мехіка Клаўдзіі Шейнбаум, прычынай абвальвання эстакады паслужыла тое, што адна з апорных бэлек не вытрымала нагрузкі. Колькасць ахвяр ўдакладняецца.