Як паведамляе Telegram-канал мінскага метрапалітэна, «у шэрагу СМІ з’явілася інфармацыя аб немагчымасці аплаты праезду ў метрапалітэне бескантактавымі банкаўскімі картамі. Мінскі метрапалітэн заяўляе, што аплата бескантактавымі банкаўскімі картамі ў метро ажыццяўляецца. У той жа час звяртаем увагу пасажыраў, што з 19 сакавіка 2022 года прыпыненыя аперацыі з выкарыстаннем картак плацежных сістэм Mastercard, VISA, эмітаваных банкамі-нерэзідэнтамі Беларусі, а таксама аплата з дапамогай шэрагу сэрвісаў мабільных плацяжоў».
Для вырашэння пытанняў аплаты праезду банкаўскімі карткамі створана гарачая лінія 217-39-50 і сайт paybycard.by.